Сябры БХД удзельнічалі ў курапацкай эстафеце-29 (фота)
Традыцыйнае наведванне
мемарыяла Курапаты грамадскімі актывістамі прайшло ўвечары 29 студзеня.
29 кастрычніка 1937 года
НКВДыстамі была растраляная рэкордна вялікая колькасць беларускай інтэлігенцыі,
і ў памяць гэтай трагедыі больш чым праз паўстагоддзі пасля беларускія
грамадскія актывісты вырашылі щ 29-ты дзень кожнага месяца наведваць месцы
масавых растрэлаў і праводзіць там акцыі памяці і іншыя патрэбныя дзеі.
На Курапатах эстафета-29 трывае
ўжо некалькі гадоў.
Гэтым разам удзел у акцыі
памяці прынялі 9 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Камітэту абароны мемарыялу
Курапаты, БХД, руху салідарнасці “Разам”. Запалілі знічкі, прачыталі малітвы,
выказалі набалелае і мэтазгоднае.