Актывісты «Народнага кантролю» перадалі подпісы «За якасную медыцыну» ў Мінску (фота)

11 лютага 2015 14:06  |  Галоўныя навіны

У межах кампаніі
Народны кантроль “За якасную і даступную медыцыну”, якую сумесна
ладзяць у Менску прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД), Аб’яднанай
Грамадзянскай Партыі (АГП), прафсаюза Радыё электроннай прамысловасці (РЭП) і Беларускай
Сацыял-Дэмакратычнай Грамады (БСДГ), у Міністэрства аховы здароўя, Мінгарсавет
дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў 10 лютага былі перададзеныя сабраныя падчас
кампаніі подпісы.

 

Падпісанты
калектыўнага звароту просяць улады

 

1. распрацаваць канкрэтную і даступную праграму стымулявання
і ўтрымання кадраў з указаннем тэндэнцый павышэння аплаты працы медработнікаў і
сацыяльных гарантый пасля размеркавання (жыллё і да т.п.).

 

2. Забяспечыць паліклінікамі новыя мікрараёны сталіцы,
такія, як Каменная Горка і Масюкоўшчына.

 

3. З прычыны недахопу вузкіх спецыялістаў удасканаліць
практыку набору ў медыцынскія ВНУ па вузкіх спецыяльнасцях.

 

4. Правесці рэвізію медыцынскага абсталявання ва ўсіх
медыцынскіх установах і пераразмеркаваць невыкарыстоўваемую тэхніку ў іншыя
медустановы. Замяніць маральна
састарэлае абсталяванне для прамянёвай тэрапіі анкахворых. Забяспечыць
комплексамі МРТ усе ўстановы, якім яны неабходныя, і закупіць новую апаратуру
для дыхання неданошаных дзяцей для Рэспубліканскага цэнтра «Маці і дзіця».

 

5. Праводзіць
перыядычную мамаграфію для жанчын старэйшых за 50 гадоў з абвесткай
насельніцтва праз СМІ.

 

6. Запланаваць
адкрыццё хоспіса для неракавых хворых у Мінску (для інвалідаў 1 групы, хворых
на Альцгеймера, ляжачых, з цяжкімі недастатковасцямі і інш.) замест сацыяльных
ложкаў у ракавых хоспісах.

 

7. Праводзячы
палітыку імпартазамяшчэння, не парушаць правы пацыента лекавацца прэпаратамі,
якія ён згодны купіць за свае грошы і не прымушаць лекараў выпісваць лекі
толькі беларускіх вытворцаў.

 

8. Замовіць і
трансляваць сацыяльную рэкламу на ТБ, якая інфармуе грамадзян аб павышэнні
адказнасці за сваё здароўе (аб своечасовым звароце па меддапамогу).

 

9. Прыняць меры
па забеспячэнні бальніц сярэднім медперсаналам, а таксама санітаркамі (асабліва
ў пасляаперацыйных палатах, для пацыентаў пасля рэанімацыі, у аддзяленнях
дэменцыі Рэспубліканскага цэнтра псіхічнага здароўя).

 

10. Спрасціць
працэдуру водпуску лекаў па рэцэптах.

 

Актывісты «Народнага кантролю» перадалі подпісы «За якасную медыцыну» ў Мінску (фота)
Актывісты «Народнага кантролю» перадалі подпісы «За якасную медыцыну» ў Мінску (фота)
Актывісты «Народнага кантролю» перадалі подпісы «За якасную медыцыну» ў Мінску (фота)
Актывісты «Народнага кантролю» перадалі подпісы «За якасную медыцыну» ў Мінску (фота)

Болей навін