Шоў беларушчыны адбылося ў Варшаве (фота)
Як
вядома, па-за межамі Беларусі жывуць сотні тысячаў нашых суайчыньнікаў. Хтосьці
апынуўся там вымушана, хтосьці паехаў шукаць лепшае долі, а хтосьці проста шчэ
ня вызначыўся, дзе ж яму будзе зручней ды камфортней.
Польшча
з гістарычных часоў для Беларусі далёка не выпадковая краіна, колькі ўсяго было
пройдзена разам, аднак сёньня галоўнае ведаць гісторыю ды рабіць зь яе належныя
вынікі. Менавіта таму й скіраваўся я на Падляшша, а пасьля ў Варшаву, бо тут
можна сустрэць шмат ахвочых да вывучэньня беларускае мовы, а таксама проста
цікавых да Беларусі.
Напачатку
быў візыт у Беласток, у якім, мяркую, таксама ў свой час будуць адбывацца
цікавыя беларускія імпрэзы, а пасьля, уласна, “Шоў беларушчыны” даехала да
сталіцы, а дакладней да Беларускага дому ў Варшаве.
Вядома,
заўсёды можна пакрытыкаваць колькасьць удзельнікаў, невялікую рэкляму ці яшчэ
штосьці, аднак, як на мяне, галоўная задача – пачатак супрацы ды проста вартая
імпрэза, у якой бралі ўдзел палякі ды беларусы, адбылася й прайшла годна.
Займальныя
матывуючыя ролікі, віктарына на супольнае веданьне гісторыі ды культуры
Беларусі й Польшчы, а таксама сувэніры ўсім удзельнікам далі магчымасьць
запомніць гэты вечар ды зрабіць пэўны задзел на будучыню.
Алесь
Мазанік, ды-джэй Адраджэньня