21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Ужо
каторы год у Беларусі адбываюцца Беларускія дыктоўкі.
Беларусы
і сябры Беларусі такім чынам падтрымоўваюць нашую родную мову.
Пішуць як у Беларусі, так і ў замежжы, пішуць як
21 лютага, так і 25 сакавіка, 8 верасьня, 27 лістапада.
Сябры-аднадумцы,
браты і сёстры, дата пісаньня гэта другаснае, першаснае – ЧЫН.
Сваім
допісам хацеў заклікаць Вас далучыцца да арганізацыі Беларускай Дыктоўкі ў
сваім горадзе, мястэчку, вёсцы.
Напачатку
было Слова!
P.S.
Нашая мова – жывая, мілагучная, сучасная! Калі ў некага ёсьць пытаньні, як
арганізаваць Беларускую Дыктоўку, то я гатовы дапамагчы.
Таксама заўсёды гатовы дапамагчы GOOGLE
Пытайце 🙂
Анатоль
Міхнавец, сябра Нацыянальнай Рады БХД