У Віцебску клуб жаночага лідарства правёў семінар па мясцовым самакіраванні (фота)
У Віцебску адбыўся чарговы семінар клуба жаночага лідарства. Яго тэмай
стала мясцовае самакіраванне. Выступоўцамі на семінары былі вядомыя ў вобласці
грамадскія актывісты: Алена Шабуня і Валянціна Болбат.
Прадстаўнікі розных палітычных структур абмеркавалі на семінары закон аб
мясцовым самакіраванні, сацыяльныя
кампаніі ў рэгіёнах, поспехі і праблемы, планы дзейнасці.