Таццяна Севярынец: чыноўнікі прызвычаіліся пускаць людзям пыл у вочы
Віцебскія чыноўнікі ад
медыцыны замест вырашэння праблемаў пускаюць людзям пыл у вочы. Пра гэта
заявіла каардынатар кампаніі “Народны кантроль” у Віцебску, кіраўнік аргкамітэту
БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.
Гэтак, чыноўнікі заяўляюць,
што ў Віцебску атрымана перамога на грыпам. “Пагаджуся: гэта калі грып грыпам
не называць, а, напрыклад, орві ці орз. А грып у гэтым годзе жахлівы, з
высачэзнай доўгай тэмпературай, забіваючым кашлям. І ўнукі, і дачушка
перахварэлі, добра ведаю. Ды й у класах, дзе ўнукі вучацца, па 10-12 чалавек
прысутнічала, астатнія грыпавалі. Не, гэта не эпідэмія ў вачах чыноўнікаў ад
медыцыны, гэта так, у вока пыл трапіў. Так і прызвычаіліся ў справаздачах пыл
людзям у вочы пускаць”, – адзначае Таццяна Севярынец.
Ёсць вялікая праблема і з
недахопам лекара-спецыялістаў. Гэтак, дзве сяброўкі каардынатара БХД пра спробе
запісацца ў лютым да акуліста, але талоны выдаюцца толькі на красавік, і яны
былі вымушаныя аб’ехаць паўгораду, каб атрымаць неабходную і тэрміновую
дапамогу.
“Ну што, паважаныя гаспадары чыноўнікі ад медыцыны? Вашыя бадзёрыя адказы і
выступы пра поспехі і якасць медыцынскага абслугоўвання ў абласны цэнтры вельмі
красамоўна ілюструюцца гэтым маленькім прыкладам “хождения по мукам”. Да тэрапеўта запісваюцца
па 70 чалавек на змену. Дарэчы, на ўчастку, да якога прыпісаная мая сяброўка,
ужо шмат гадоў участковага тэрапеўта няма. (гэта я зноўку да справаздач чынуш,
што ў Віцебску забяспечанасць тэрапеўтамі на 100%)”, – падкрэсліла Таццяна Севярынец.