Дзяніс Садоўскі: кампанія назірання заўсёды патрэбная пры любой кампаніі (відэа)
Кампанія назірання заўсёды патрэбная пры любой кампаніі
незалежна ад узроўню і фармату яе правядзення. Пра гэта ў эфіры тэлеканал “Белсат”
заявіў кіраўнік кампаніі назірання “Права выбару”, адказны сакратар аргкамітэту
па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі.
Паводле яго, ідэальныя ўмовы – гэта калі кампанія назірання
з’яўляецца дапаможнай кампаніяй для адзінага кандыдата і на гэта быў
першапачатковы разлік. Але нават пры яго адсутнасці кампанія назірання
патрэбная любому дэмакратычнаму кандыдату ці нават кампаніі байкоту.
“З верагоднасцю 99% можна заявіць, што выбары будуць
сфальсіфікаваныя. Але для грамадскасці патрэбная фактура. Проста заявіць, што
выбары сфальсіфікаваныя, недастаткова. Трэба мець факты таго, як будуць
заганяць на ўчасткі, якая будзе яўка, як не будуць дапускаць назіральнікаў бачыць
падлік галасоў”, – падкрэсліў кіраўнік кампаніі “Права выбару”.