Апазыцыйны дэпутат — вальшчык лесу: «А што мне губляць? Забяруць пілу?»

20 лютага 2015 18:22  |  Грамадства

Адзіны ў Беларусі апазыцыйны дэпутат, сябар БХД Валер
Білібуха працуе ў сельсавеце Бярозаўскага раёну на Берасьцейшчыне. Што пра
апазыцыянэра думаюць вяскоўцы — у рэпартажы карэспандэнта Свабоды.

 

Нанядаўняй сэсіі Бярозаўскага раённага савету яго
старшыняМікалай Чыжнепрамінуў упікнуць Валера Білібуху:

 

«Толькі добрыя водгукі паступаюць абдэпутатах, якія
своечасова разглядаюць пытаньні ізвароты нашых выбарцаў.
Іўтой жачас ёсьць ііншыя, адзінкавыя прыклады. Гэтак,
дэпутат Першамайскага сельскага савету Білібуха Валеры Мікалаевіч для
хутчэйшага вырашэньня пытаньня— падсыпкі ігрэйдаваньня вуліцы
Лясной увёсцы Жычын зьвярнуўся дагубэрнатара вобласьці, відаць,
лічачы, што гэта пытаньне яго ўзроўню ібольш важных пытаньняў
устаршыні аблвыканкаму няма. Убудучым, ядумаю, такое
недапушчальна».

 

Уінтэрвію Радыё Свабода Валер Білібуха растлумачыў,
што раённых начальнікаў пакрыўдзіла, што ёнзьвяртаўся дастаршыні
аблвыканкаму празь іхгаловы:

 

«Алеж япалову года вёў ліставаньне
зрознымі раённымі інстанцыямі, каб вырашылася пытаньне зрамонтам
дарог натрох вуліцах увёсках, дзе жывуць мае выбарцы. Там
жапрайсьці немагчыма было! Ікалі мне пачалі прысылаць адпіскі, што
ўіхняма сродкаў, тояінапісаў ліст тагачаснаму
яшчэ старшыні аблвыканкамуКанстанціну Сумару. Адразуж сродкі
знайшліся, тэхніка знайшлася, івуліцы парамантавалі».

 

Валер Білібуха— дэпутат Першамайскага сельскага
савету, сябра аргкамітэту пастварэньні партыі БХД. Жыве ўвёсцы
Кабакі Бярозаўскага раёну.

 

Едзем здэпутатам наягоным далёка няновым
«Фольксвагене» ўвёску Жычын. Ударозе Валер Білібуха жартуе, адказваючы
напытаньне, якяму ўдалося абрацца ўдэпутаты:

 

«Ядумаю, што ўлады няведалі, што
яапазыцыянэр, дыдалі абраць, ацяпер шкадуюць.
Алюдзіж мяне тут усе даўно ведаюць, мне давяраюць, таму
іабралі».

 

Удаверы вяскоўцаў дадэпутата карэспандэнт пераканаўся,
паразмаўляўшы збабулькамі, якіх спыніў каля крамы. Вяскоўцы называюць
Білібуху «наш Валерык», хваляць, што ёнімдапамагае— дабіўся
рамонту дарог, сабраў талаку нарамонт могілак, апякуецца працай вясковай
лазьні. Бабулькі жартуюць, што даяго зьвяртаюцца нават, каб дапамог
наладзіць радыёхвалі.Пытаюся: «Дык ёнжаапазыцыянэр! Ягож
чыноўнікі нялюбяць…»

 

Спадар: «Ён, галоўнае, каб наш дэпутат быў, асупраць
каго ёнцізкімён…»

 

Бабулька: «Малайчына, што ённемаўчыць… Але
яўсё кажу— Валерык, глядзі, боцябе заб’е нехта. Ты, глядзі,
памалу, бозаб’е яшчэ хто… Малайчынаён, малайчына! Ённічога
небаіцца…»

 

Яшчэ ўаднаго вяскоўца-пэнсіянэра папытаўся,
цінаступны раз абяруць Валера Білібуху ўдэпутаты. Спадар кажа, што
людзі будуць гатовыя нават дзяжурыць каля ўчастку, каб
іхнепадманулі.

 

Едзем павёсцы, раптам Білібуха спыняецца каля маладога
хлапца, выскоквае змашыны іпачынае наяго сварыцца:

 

«Мне сказалі, што днямі цябе тут ізноў п’яным бачылі?
Тыглядзі мне! Кідай, боятабой займуся!»

 

Хлопец прысаромлена глядзіць удол дымармыча
нешта пад нос, апраўдваючыся.

 

Сам Валер Білібуха прызнаецца, што ўжо каля 15гадоў
зусім неўжывае алькаголю. Кажа, былі праблемы саздароўем, давялося
зразумець, што радасьці адтакой звычкі мала.

 

Пагутарыўшы зьвяскоўцамі, едзем намогілкі.
Спадар Білібуха распавядае, што шмат высілкаў давялося прыкласьці, каб зрабіць
парадак— сьпілаваць старыя дрэвы, пабудаваць агароджу, паставіць
іасьвяціць новы дубовы крыж…

 

Бярозаўскі раён— адзіны ўБеларусі, дзе
адбываліся гэтак званыя «сьвіныя бунты». У17вёсках раёну сялянам дзеля
прафіляктыкі афрыканскай чумы забаранілі трымаць сьвіней. Увёсках
адбываліся пратэсты. Мясцовыя актывісты, утым ліку іВалер
Білібуха,арганізоўвалі ліставаньне зуладамі, ладзілі сустрэчы
зчыноўнікамі, выказваючы патрабаваньні вяскоўцаў. Цяпер збольшасьці
вёсакзабарону зьнялі,людзі пакрысе заводзяць парасят.

 

Заехалі дадэпутата нагарбату. Жыве
ўпростай драўлянай хаце. Кінулася ўвочы— пад’езд дахаты
зусім разьбіты: машына прадзіраецца коламі праз брудныя каляіны.

 

Сьмяюся: «Якгэта так— людзям дарогі
парамантаваў, асабе пад’езд непадсыпаў?»

 

Я ж просты вальшчык лесу ў лясьніцтве, на пасады, катэджы ды
іншыя прывілеі не прэтэндую

 

Дэпутат жартуе ўадказ:
«Аякжаяпотым увочы людзям буду глядзець? Няхай
вось бачаць, якая ўмяне ўсамога дарога…»

 

Ужо едучы даэлектрычкі, пытаюся ўспадара
Білібухі, цінебаіцца ёнадкрыта выказваць сваю апазыцыйнасьць,
цінебаіцца перасьледу.

 

«Ашто мне губляць? Забяруць умяне пілу?
Дыназдароўе! Яж просты вальшчык лесу ўлясьніцтве,
напасады, катэджы дыіншыя прывілеі непрэтэндую. Улады гэта
разумеюць, таму ніякага ўціску тут няма. Прынамсі, напрацы ніхто
іслова някажа»,— распавядае дэпутат.

 

Нанядаўнім паседжаньні Бярозаўскага райсавету
дэпутатаў яго старшыня Мікалай Чыж сказаў:

 

«Новы дэпутацкі корпус— гэта немалая сіла, якая
здольная вырашаць многія праблемы, якія тычацца, упершую чаргу, інтарэсаў
насельніцтва. Тым больш што значная частка дэпутатаў— гэта кіраўнікі
рознага ўзроўню».

 

Вальшчык лесу Валер Білібуха ўабойму
дэпутатаў-кіраўнікоў неўваходзіць. Але ён— жывое сьведчаньне, што
зусім нятрэба быць начальнікам, каб заслужыць павагу вяскоўцаў.

Болей навін