Павал Севярынец прэзентаваў “Беларускую глыбіню” ў Віцебску (фота)
Сустаршыня аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” прэзентаваў у Віцебску
сваю кнігу “Беларуская глыбіня”. Віцебск стаў 45-м горадам, дзе была
прадстаўленая кніга. У мерапрыемстве ўдзельнічалі каля 30 віцьбічаў.
“Беларуская
глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны
беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама
краю, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.
Апроч
таго, на сустрэчы былі абмеркаваныя бягучая сітуацыя ў краіне і планы БХД на
бліжэйшую будучыню.