У чацвер адбудзецца паседжанне аргкамітэту святкавання 25 сакавіка

24 лютага 2015 12:04  |  Галоўныя навіны

У
чацвер, 26 лютага, а 15.00 на Чарнышэўскага 3 адбудзецца паседжанне аргкамітэту
святкавання Дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Ініцыятарамі
стварэння аргкамітэту выступілі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Партыя БНФ,
Рух За Свабоду і шэраг іншых арганізацый і ініцыятыў.

 

Паседжанне
адкрытае для журналістаў і ўсіх жадаючых далучыцца да арганізацыі і правядзення
акцыі.

 

“Правядзенне
вулічных акцый 25 сакавіка, 26 красавіка і акцыі “Дзяды” вельмі важныя ва
ўмовах сённяшняй аўтарытарнай Беларусі. Чым большы ціск уладаў, тым больш
важныя дэманстрацыі пратэсту. Яны даюць магчымасць адкрыта выказаць грамадзянскую
пазіцыю і заклікаць іншых людзей далучацца да супрацьстаяння рэжыму. Дата 25
сакавіка асабліва важная для беларускай гісторыі на фоне таго, што ўлады спрабуюць
ачарніць памятныя даты беларусаў, перапісаць гісторыю краіну. Таму БХД заклікае
далучацца да арганізацыі і правядзення дэманстрацый. Тыя, хто выходзяць на
дэманастрацыі, паказваюць, што ў Беларусі ёсць людзі, якія не баяцца рэжыму”, –
адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХЛ Віталь Рымашэўскі.

Болей навін