“Зямля Бога”: экстрэмізму не знойдзена

24 лютага 2015 12:16  |  Галоўныя навіны

У кнізе Зянона Пазьняка “Тэрра Дэй” (Зямля Бога), якая
была сканфіскаваная для праверкі ў сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца, экстрэмізму не знойдзена.

 

“16.02.2015
спецыяльная камісія пры Гродзенскім аблвыканкаме вярнула кнігу “Тэрра Дэй”, у
адносінах да якой была ажыццеўляно даследаванне з мэтай выяўлення прыкмет
экстрэмізму. Спецыяльная камісія вынесла экспертнае заключэнне ад 16.02.2015
года і вызначыла аб адсутнасці прыкмет экстрэмізму ў адзначанай літаратуры”, –
гаворыцца ў адказе Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

 

Увечары 13 кастрычніка 2014 года сустаршыню БХД Паўла Севярынца
затрымалі на памежным пераходзе Брузгі, калі ён вяртаўся з Беластоку. Пасля
прад’яўлення пашпарту Севярынца павялі на асабісты агляд і сканфіскавалі шэраг
кнігаў Зянона Пазьняка. Напачатку лютага Паўлу Севярынцу паведамілі, што ўсе
кнігі, апроч “Тэрра Дэй” паспяхова прайшлі экспертызу на экстрэмізм.

 

“Зямля Бога”: экстрэмізму не знойдзена

Болей навін