У Мінску прайшоў выпускны “Ды-джэяў Адраджэння” (фотарэпартаж)
Увечары 24 лютага адбыўся выпускны курса «Ды-джэі Адраджэння». З
20-і ўдзельнікаў да фіналу дайшла палова. Абсалютным пераможцам курсу стаў
Павел Дзюсекаў, другое месца заняў прадпрымальнік Алесь Мазанік, а трэцяе –
Кацярына Парыжская.
Вядучым курсу і выпускнога быў
сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”
Павел Севярынец.
Пачалася вечарына супольнай
малітвай «Ойча наш», пасля чаго выпускнікі атрымалі сертыфікаты. Некаторыя з іх
правялі прэзентацыі сваёй дзейнасці ў межах курсу. Скончылася вечарына выступам
хрысціянскага гурту «Laudans».
Курсы “Ды-джэяў Адраджэння” праводзяцца з 1999 года. Сярод
выпускнікоў былі кіраўнікі Маладога Фронту Наста Палажанка і Зміцер Хведарук,
лідары «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч і «Альтэрнатывы» Алег Корбан,
пераможца міжнароднай алімпіяды па гісторыі Сяржук Васільеў, адзін з кіраўнікоў
БХД Дзяніс Садоўскі, сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі,
чэмпіён Беларусі ў пажарным спорце Мікалай Тамашэвіч, міжнароднік Сяржук
Лісічонак, грамадскія актывісты Андрэй Кім, Алёна Валынец, Ірына Губская,
Наталля Васілевіч, Кірыла Шык, журналісты Кастусь Шыталь, Віталь Зыблюк, Аксана
Рудовіч.
Фота Надзеі Гацак