Прамоўца БХД толькі праз год дамогся публікацыі спісу раённых дэпутатаў (фота)

25 лютага 2015 15:29  |  Палітыка

Прамоўца Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
падчас мінулай мясцовай кампаніі 2014 года ў Ваўкавыску Аляксандр Сезень
дамогся ад уладаў публікацыі спісу дэпутатаў райсавету на афіцыйным сайце
раёна. Нягледзячы на тое, што кампанія скончылася ў сакавіку 2014 года, да
лютага 2015-га спісу не было.

 

“За нядобрасумленнае выкананне службовых
абавязкаў, якія выявіліся ў неапублікаванні спісу новага складу раённага Савету
на сайце Ваўкавыскага райвыканкаму да адказнасці прыцягнутыя службовыя асобы
раённага Савету дэпутатаў”, – гаворыцца ў адказе Аляксандру Сезеню ад старшыні
райсавету дэпутатаў Віталя Навіцкага.

 

Пры гэтым у адказ на просьбу апублікаваць
справаздачы дэпутатаў за 2014 год на старонках раённай газеты, Віталь Навіцкі
паведаміў, што ўсе дэпутаты зрабілі свае справаздачы перад выбаршчыкамі, а
публікаваць яны іх не абавязаныя.

 

“Насамрэч, толькі адзін дэпутат зрабіў
справаздачу па сваёй Школьнай акрузе № 13. Астатняе, мяркую, – суцэльная фікцыя
і хлусня пра справаздачы дэпутатаў”, – адзначыў Аляксандр Сезень.

 

Прамоўца БХД толькі праз год дамогся публікацыі спісу раённых дэпутатаў (фота)

Болей навін