У Магілёве пройдзе суд па справе Ірыны Моцнай
У Магілёве 5 сакавіка ў абласным судзе пройдзе разгляд
апеляцыі на прысуд, вынесены шматдзетнай маці Ірыне Моцнай. Суд пройдзе ў
закрытым рэжыме.
“Цалкам верагодна, што нават саму Ірыну на яго не павязуць,
а вынясуць рашэнне, а праз некалькі дзён з ім азнаёмяць”, – паведаміў
каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
ў Магілёве Алег Аксёнаў.
Ён таксама распавёў, што актывісты БХД падалі заяўку на
пікет салідарнасці з Ірынай Моцнай у Клімавічах, а аблвыканкам накіравалі
зварот з заклікам звярнуць больш пільна ўвагу на гэта пытанне.
“На наш погляд, у справе суцэльныя парушэнні, падтасоўкі,
падставы, і толькі таму, што Ірына Моцнай пачала дзёргаць чыноўнікаў, каб яны
выконвалі свае абавязкі”, – адзначыў Алёг Аксёнаў.
Нагадаем, 19 снежня суд у Клімавічах, які праходзіў у
закрытым рэжыме, прызнаў Моцную вінаватай і прысудзіў да чатырох гадоў
пазбаўлення волі. Прыёмная сям’я Моцных была створана ў 2002 годзе першай у
Клімавіцкім раёне. На працягу дзесяці гадоў лічылася адной з лепшых.
Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская
дэмакратыя»праводзіць
кампанію ў падтрымку былой прыёмнай маці Ірыны Моцнай.