МХД патрабуюць выбарнасці рэктараў і акадэмічных свабодаў для вну
Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты выступілі з заявай у сувязі з прапановамі ўладаў скараціць колькасць
беларускіх вну з 54 да 20-і.
Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты лічаць, што змяншэнне колькасці ВНУ прывядзе да яшчэ большай карупцыі
ў беларускай сістэме адукацыі, у той час, калі беларускія студэнты фактычна
пазбаўленыя бясплатнай адукацыі.
Пры адсутнасці
празрыстасці і свабоднай канкурэнцыі паміж беларускімі ВНУ на рынку міжнароднай
сістэмы адукацыі, беларуская сістэма адукацыі стала неканкурэнтаздольнай.
Скарачэнне колькасці ВНУ
прывядзе да таго, што многія таленавітыя выкладчыкі страцяць працоўныя месцы, а
ім на змену трапяць людзі “з сувязямі”. Па прынцыпе найбольш лаяльны, але не
найбольш таленавіты.
Што тычыцца заяваў, што
3-4 сакавіка ў Менску з удзелам міжнародных экспертаў плануецца абмеркаваць
працэс уваходжання Беларусі ў Балонскі працэс і выпрацаваць канчатковую пазіцыю
Еўрапейскай Рады адносна ўдзелу беларускіх вну ў працэсе, МХД лічаць што менавіта
зараз улады абавязаны правесці рэформы ў сістэме адукацыі і першачарговыя
крокі, якія патрэбна зрабіць – увесці студэнцкае самакіраванне, выбарнасць
рэктараў і акадэмічныя свабоды для выкладчыкаў.
МХД таксама лічаць, што
працэс прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс стаў бы добрым стымулам для
правядзення рэформаў у беларускай сістэме адукацыі.
У выпадку, калі
еўрапейскія чыноўнікі і палітыкі далучаць Беларусь да БП, без усялякіх зменаў у
галіне адукацыі, то шанец на рэформы будзе пахаваны на многія гады. Сістэма
адукацыі застанецца карумпаванай і рэпрэсіўнай у адносінах да студэнтаў,
нязгодных з палітыкай беларускай улады.
МХД патрабуе выканаць
першачарговыя крокі рэфармавання сістэмы адукацыі ,а менавіта: выбарнасць і
падсправаздачнасць рэктараў, акадэмічныя свабоды і студэнцкае самакіраванне.