Пасля сустрэчы з Севярынцам прадпрымальніцу выклікаюць у КДБ
Пасля сустрэчы 2 лютага з сустаршынём аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўлам Севярынцам у Ваўкавыску ў доме прадпрымальніцы Вольгі Кавальчук яе выклікалі ў КДБ.
Актывісткі выклікалі па тэлефоне, але яна ісці адмовілася.
Каб высвятліць сітуацыю, у ваўкавыскі КДБ патэлефанаваў
сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, але там ад каментароў адмовіліся,
заявіўшы, што ўсе супрацоўнікі раз’ехаліся па раёне.
Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты расцэньваюць гэта як факт
ціску і пераследу грамадскіх актывістаў па палітычных матывах і стварэнне
перашкодаў у дзейнасці па стварэнні Партыі БХД. Мы будзем пільна сачыць за
сітуацыяй і патрабаваць тлумачэнняў.