Прысуд шматдзетнай маці Ірыне Моцнай пакінулі без зменаў
“Пакінуць без змен!”- прыкладна так прагучаў 5
сакавіка прысуд па справе шматдзетнай маці Ірыны Моцнай , агучаны ў Магілёўскім
абласным судзе суддзём Іванковым А. І.
Агулам у судзе ў гэты дзень разглядалася некалькі
крымінальных справаў, але справу шматдзетнай маці разглядалі ў зачыненым
рэжыме, паведаміў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Магілёве Алег Аксёнаў, які прысутнічаў у судзе з
самай справе.
Яму, як несваяку і неадвакату, загадалі пакінуць, у якім
праходзіла судовае паседжанне. Сама Ірына Моцная, якая зараз знаходзіцца ў
зняволенні, у судзе таксама не прысутнічала.
“Я з апошняй надзеяй запытаўся ў старшыні паседжання, які
артыкул працэсуальнага кодэксу патрабуе разглядаць гэту справу пры зачыненых
дзвярах? Не чакаўшы ад мяне такога нахабства, судзя адказаў проста: Клімавіцкі
суд разглядаў у зачыненым паседжанні , таму і яны будуць. Пытанне якім будзе
прысуд пасля такога адказу, для мяне ўжо не існавала”, – адзначыў Алег Аксёнаў.
Нагадаем, 19 снежня суд у Клімавічах, які праходзіў у закрытым рэжыме, прызнаў Моцную вінаватай і прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Прыёмная сям’я Моцных была створана ў 2002 годзе першай у Клімавіцкім раёне. На працягу дзесяці гадоў лічылася адной з лепшых.
Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»праводзіць кампанію ў падтрымку былой прыёмнай маці Ірыны Моцнай.