У Менгарвыканкам падалі заяўку на Дзень Волі

09 сакавіка 2015 13:09  |  Галоўныя навіны

Лідар Маладых
Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 9
сакавіка падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне 25 сакавіка акцыі ў Дзень
Волі.

 

Апроч іх, заўяку
таксама падпісалі Мікіта Семяненка з Руху «За Свабоду» і Мікалай Казлоў з
Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

 

Паводле заяўкі,
25 сакавіка а 17:00 запланаваны збор удзельнікаў акцыі ля кінатэатра «Кастрычнік»,
а 18:00 – пачатак шэсця ў бок плошчы Бангалор, дзе адбудзецца мітынг.

 

«Спадзяюся, што сёлета
будзе шмат моладзі. Моладзь павінна памятаць нашых герояў, якія змагаліся за
незалежнасць нашай краіны, якую мы бязглузда страчваем», – адзначыла Марына
Хоміч.

Болей навін