Вольга Кавалькова на сустрэчах з еўракамісарам і еўрадэпутатамі ўзняла пытанне палітвязняў (фота)

09 сакавіка 2015 17:54  |  Галоўныя навіны

Вольга Кавалькова ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сустрэлася з
еўрадэпутатамі і еўрапейскімі палітыкамі ў Брусэлі:

 

Аляксандрам Графам Ламбсдорфам – віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента,

 

Невенам Міміцам – еўракамісарам па міжнароднай супрацы і развіцці (на фота)

 

Аленай Валенсіяна – старшынёй праваабарончага падкамітэту Еўрапарламента

 

Ганнай Заборскай – дэпутатам Еўрапарламента, член
Хрысціянска-Дэмакратычнага Руху Славакіі (на фота)

 

Сільвіё Ганзатам – дырэктарам па правах чалавека і дэмакратыі, Еўрапейская
служба знешнепалітычнай дзейнасці

 

і іншымі.

 

Падчас сустрэч былі ўзняты пытанні правоў чалавека ў Беларусі, палітвязняў,
пытанне правоў і ролі жанчын, палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, а
таксама ўплыву ўкраінскіх падзей на грамадства.

 

«Маўклівы дыялаг Еўразвязу з беларускімі ўладамі прыводзіць да ўмацавання
рэжыму Лукашэнкі. Еўропе неабходная цвёрдая і выразная пазіцыя ў дачыненні да уладаў
Беларусі, напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі яна павінна быць такой – ніякіх
рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, вызваленне ўсіх
палітвязняў, магчымасць рэгістрацыі грамадскіх і палітычных арганізацый. Пры
ўмове рэпрэсій і невыканання гэтых патрабаванняў – неадкладнае ўвядзенне
санкцый. Правядзенне Мінскіх сустрэч і прыезд у Менск еўрапейскіх і
амерыканскіх палітыкаў і іх дыялог з уладамі – памылка, бо гэта дае ўлады
магчымасць адчуць сябе мацнейшай – у дні сустрэч у Менску на волю павінен быў
выйсці Мікола Дзядок, але яго заключэнне працягнулі яшчэ на год, гэта паказвае
стаўленне ўлады да дэмакратыі і правоў чалавека. І гэта стаўленне вось ужо 20
гадоў толькі пагаршаецца”, – адзначыла Вольга Кавалькова.

 
Вольга Кавалькова на сустрэчах з еўракамісарам і еўрадэпутатамі ўзняла пытанне палітвязняў (фота)
Вольга Кавалькова на сустрэчах з еўракамісарам і еўрадэпутатамі ўзняла пытанне палітвязняў (фота)

Болей навін