У Капылі дазволілі пікет да Дня Канстытуцыі
У Капылі райвыканкам дазволіў правядзенне пікету да Дня
Канстытуцыі. Заяўку на яго падаў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Віктар Дашкевіч.
“Падаў заяўку ў райвыканкам з нагоды Дня Канстытыцыі, бо Канстытуцыя
ў нас не выконваецца, а некаторыя нават артыкулы парушаюцца, у асноўным
прадстаўнікамі ўлады”, – адзначыў ён.
Пікет пройдзе 14 сакавіка з 11:00 да 12:00 на стадыёне на фізкультурна-аздараўленчага
комплексу.