У сацсетках створаная ініцыятыва няспыннай малітвы за Беларусь

13 сакавіка 2015 13:01  |  Грамадства

У сацыяльных сетках маладыя вернікі стварылі ініцыятыву
«Няспынная малітва за Беларусь». У
кругласутачнай чарзе мінімум 168 чалавек, кожны з якіх на працягу гадзіны
моліцца за краіну.

 

«Далучайцеся, калі ласка, выбірайце сваю гадзіну. «Там, дзе
двое ці трое сабраліся ў Імя Маё, там і Я пасярод іх». Беларусь патрабуе нашай
малітвы!» — сказана ў звароце ініцыятараў «Няспыннай малітвы за Беларусь».

Пакуль у іх групе «ВКонтакте» (vk.com/club89279497)
каля 30 чалавек.

 

Аналагічная група створана таксама ў Фэйсбуку, тут да
ініцыятывы далучыліся ўжо 180 чалавек: facebook.com/groups/796171523807725

 

Створана онлайн-табліца, дзе распісаны ўжо занятыя гадзіны.

Болей навін