У Капылі прайшоў пікет супраць парушэнняў Канстытуцыі (фота)

14 сакавіка 2015 13:34  |  Галоўныя навіны

У Капылі 14
сакавіка на мясцовым стадыёне сябры аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя» правялі пікет супраць парушэнняў Канстытуцыі Беларусі.
Ён быў прымеркаваны да Дня Канстытуцыі, які святкуецца 15 сакавіка.

Пікет прайшоў без
эксцэсаў, паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД у Капылі Віктар Дашкевіч.

Падчас яго былі
пералічаныя парушэнні дзяржаўнымі органамі Канстытуцыі, узгаданыя імёны
забітых, зніклых і памерлых пры невысветленых абставінах палітыкаў, журналістаў
і грамадскіх дзеячоў, палітвязняў.

Болей навін