Запрашаем на прэс-канферэнцыю да Дня волі
У пятніцу, 20 сакавіка, у
Менску па адрасе Чарнышэўскага 3 адбудзецца прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў
аргкамітэту па святкаванні Дня Волі 25 сакавіка.
На прэс-канферэнцыі
будуць агучаныя вынікі разгляду заяўкі на шэсце і мітынг 25 сакавіка, а таксама
больш дэталёвыя планы святкавання гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай
Народнай Рэспублікі, паведаміла лідар МХД Марына Хоміч.
Пачатак прэс-канферэнцыі
а 13:00.