Сёння ў Ерэване на Еўранэсце адбудзецца сустрэча працоўнай групы па Беларусі
Сустаршыня БХД Віталь
Рымашэўскі прымае ўдзел у працоўнай групе па Беларусі на паседжанні Парламенцкай
асамблеі «Еўранэст», якое праходзіць у
Ерэване.
Пытанні, вынесеныя на
позву, – гэта палітычная сітуацыя у Беларусі, падрыхтоўка да Рыжскага саміту
Усходняга партнёрства, абмеркаванне стратэгіі супрацы з Беларуссю.
Еўранэст- гэта пляцоўка,
створаная для супрацы Парламентаў краін Усходняга партнерства і Еўрапарламенту.
«Дагэтуль прадстаўнікі
беларускага Парламенту не запрашаліся да ўдзелу ў Еўранэсце. Лічу, што да таго
часу пакуль у Беларусі не будуць праведзены свабодныя і справядлівыя выбары,
прызначаныя «дэпутаты» не маюць права прадстаўляць нашу краіну на роўных умовах
з абранымі прадстаўнікамі іншых краін.
Гэта пазіцыя хрысціянскіх
дэмакратаў застаецца нязменнай і, думаю, такая пазіцыя па гэтым пытанні будзе
адзінай сярод дэмакратычных сілаў Беларусі. Таксама важна, каб на Рыжскім
саміце беларускія дэмакратычныя сілы прадставілі супольную пазіцыю», – адзначыў
Віталь Рымашэўскі.
18 сакавіка на пленарным
паседжанні Еўранэсту адбудзецца выступ беларускай дэлегацыі. Слова беларускай
дэмакратычнай супольнасці на пленарным паседжанні Еўранэсту будзе прадстаўлена
ўпершыню.