Вольга Кавалькова: для змагання з алкагольным лобі неабходны грамадскі ціск

17 сакавіка 2015 15:07  |  Галоўныя навіны

Праект указа аб абароце
алкаголю прадугледжвае абмежаванне часу продажу спіртнога з 09:00 да 22:00,
паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас онлайн-канферэнцыі на
сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Дакумент рыхтуецца паступіць у парламент.

 

Пры гэтым у мясцовых
распарадчых органаў застанецца права на правядзенне абмяжоўваючых
мерапрыемстваў падчас збору ўраджаю, выпускных, паведамляе Krynica.info.

 

Акрамя таго,
прагаворваецца магчымая забарона продажу алкаголю па-за спецыяльных крамаў, як
гэта цяпер адбываецца ў многіх еўрапейскіх краінах.

 

У Беларусі значны вынік
па прафілактыцы п’янства можа быць дасягнуты толькі пры скаардынаваным
міжведамасным узаемадзеянні, актыўным удзеле грамадскіх аб’яднанняў і
рэлігійных арганізацый, заявіла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава.

 

На пасяджэнні
Міжведамаснага савета пры Саўміне па папярэджанні і прафілактыцы п’янства,
алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню разгледжаны вынікі выканання ў 2014
годзе дзяржпраграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні
п’янства і алкагалізму на 2011-2015 гады і праект канцэпцыі праграмы на
2016-2020 гады. Удзельнікі савета ў цэлым ухвалілі яе канцэпцыю новай
дзяржпраграмы па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму.

 

“Як каардынатар кампаніі
БХД “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” і адзін з распрацоўшчыкаў
прапаноў да ўладаў лічу, што алкагалізацыя насельніцтва нажаль з’яўляецца адной
з самых вялікіх праблем Беларусі. Сітуацыю ў гэтым накірунку трэба выпраўляць,
і адзіным дзейсным спосабам, прызнаным ва ўсім свеце, з’яўляецца абмежаванне яго
даступнасці па часе, па месцы продажу, па ўзросце продажу і інш. Пры вялікім
алкагольным лобі ў нашай краіне зменаў у гэтым накірунку можна дамагчыся толькі
грамадскім ціскам і падтрымкай насельніцтва гэтай кампаніі. Далучайцеся сябры!
Будзем змагацца разам! Бо калі не
змагацца, то мы страцім нашу нацыю!” – адзначыла Вольга Кавалькова.

 

Пры гэтым яна прывяла
жудасную статыстыку: 75 % дзяцей-сірот Беларусі – гэта дзеці алкаголікаў, 15 %
дзяцей Беларусі спрабуюць алкаголь ва ўзросце да 9 гадоў, 16 000 падлеткаў стаіць
на наркаўліку, дзеці ў сем’ях, якіх ужываюць алкаголь, у 4 разы часцей
становяцца алкаголікамі, прычына 50% разводаў – злоўжыванне алкаголем.

 

Болей навін