Віталь Рымашэўскі: на Еўранэсце працоўная група выпрацавала супольнае бачанне па Беларусі

17 сакавіка 2015 17:41  |  Галоўныя навіны

“Па выніках паседжання 17
сакавіка працоўнай групы Еўранэст па Беларусі, на маю думку, было выпрацавана супольнае
бачанне, што паўнафарматны ўдзел беларускай “палаткі” ў паседжаннях Еўранэсту
немагчымы, пакуль няма свабодных і сумленных выбараў”, – паведаміў сустаршыня
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь
Рымашэўскі.

 

Ён лічыць такую пазіцыю правільнай
і прынцыповай.

 

Таксама вырашана, што
беларуская апазіцыя 17 сакавіка ўпершыню за ўсю гісторыю “Еўранэсту” будзе мець
слова на яго паседжаннях.

 

“Лічу гэта добрая
адзнакай новай старшыні Агнешкі Казлоўскай-Раевіч, якая займае досыць
ідэалагічную пазіцыю. Яна гатова ісці на кантакты з уладамі, але ў той жа час,
на мой погляд, разумее важнасць выканння правоў чалавека ў Беларусі. Упэўнены,
што дзейнасць працоўнай групы па Еўранэсце будзе працягвацца па шляху спрыяння
дэмакратызацыі ў Беларусі”, – адзначыў сустаршыня БХД.

 

Ён паведаміў, што на
сустрэчы ў сераду плануецца зацвердзіць новую стратэгію Еўранэсту да Ўсходняга
Партнёрства, якая паўплывае і на стратэгію ЕС да краін Усходняй Еўропы.

Болей навін