Дэпутат наведаў у Купліне палітвязня Рубцова

18 сакавіка 2015 13:48  |  Палітыка

Адзіны апазіцыйны дэпутат у Беларусі, сябар аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Валер Білібуха з
Бярозаўскага раёна наведаў з паплечнікамі ў спецкамендатуры вёскі Куплін
(Пружанскі раён) палітвязня Юрыя Рубцова.

 

Палітвязню перадалі лекаў і прадуктаў.

 

Па словах Валера Білібухі, настрой Юрыя Рубцова бадзёры, але
ёсць праблемы са здароўем – вельмі моцна баліць спіна. Для яе лекавання і
спатрэбіліся лекі, якія прывезлі актывісты.

Болей навін