Дзень Волі: акцыю дазволілі, але фактычна забаранілі
Менскія гарадскія
ўлады дазволілі правядзенне акцыі ў Дзень Волі 25 сакавіка. Але пры гэтым яны
перанеслі яе час пачатак: збор удзельнікаў акцыі – а 15:00 ля кінатэатра «Кастрычнік»,
пачатак шэсця – а 16:00, заканчэнне мітынгу – а 18:00.
Таксама
недазволеныя забароненыя лозунгі і незарэгістраваная сімволіка.
«Відавочна, што
ўлады баяцца, што на акцыю прыйдзе вялікая колькасць людзей, бо ў будні дзень у
такі час вельмі малая частка людзей зможа патрапіць з працы на шэсце», –
адзначыла адна з заяўнкіаў акцыі, лідар Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына
Хоміч.
«Такі адказ – гэта
фактычная забарона, бо 90% людзей не змогуць патрапіць на акцыю. Такі адказ – гэта
страх перад любымі масавымі акцыямі і парушэнне права на свабоду сходаў. Такая панічная
рэакцыя звязаная з разгорнутай рэкламай акцыі ў сацсетках. Гэта пацвярджае, што
заяўнікам тэлефанавалі ўлады,
папярэджваючы, што рэклама акцыі ў сацсетках можа паўплываць на адказ», –
заявіў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.