БХД заклікае беларусаў прыйсці на Дзень Волі 25-га а 15-й

19 сакавіка 2015 17:53  |  Галоўныя навіны

Беларускія ўлады абмежавалі правядзенне акцыі да Дня Волі,
прызначыўшы час сходу ў будні дзень на 15:00.

 

Па сутнасці гэта азначае, што падаўляючая колькасць жадаючых
не зможа ўзяць удзел ні ў шэсці, ні ў мітынгу. Гэты факт з’яўляецца грубым
парушэннем права грамадзян Рэспублікі Беларусь на свабоду сходаў і яшчэ раз
падкрэслівае скіраванасць уладаў на далейшыя рэпрэсіі, на чарговы этап узмацнення
аўтарытарызму ў Беларусі. Такое рашэнне трэба разглядаць у кантэксце парушэння правоў
і свабод у іншых галінах: на свабоду слова, на свабоду аб’яднанняў.

 

Мы звяртаем увагу на фактычную забарону акцыі праваабарончых
і міжнародных арганізацый. Гэты факт сведчыць, што рыхтуюцца новыя масавыя
рэпрэсіі ў Беларусі, што ўлады жадаюць прыціснуць беларусаў яшчэ болей.

 

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць усіх тых, хто
здолее далучыцца да святкавання Дня Волі, прыняць удзел у шэсці, прыйсці на Акадэміі
Навук а 15:00.

 

Рэжым ідзе на канфрантацыю. Ён хоча адабраць у беларусаў
апошнія выспы свабоды і незалежнасці. Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць
усіх грамадзян да змагання за свае правы. Мы не мусім дапусціць, каб улады
скасавалі святкаванне Дня Волі ў Беларусі.

Болей навін