У Ельску міліцыянты беспадстаўна збілі і душылі чарнобыльскага ліквідатара
Да чарнобыльскага
ліквідатара, інваліда другой групы, сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя» Васіля Сіліверства з Калінкавічаў безпрычынна ўжывалі
сілу і ўдушэнне супрацоўнікі Ельскага РАУС пад кіраўніцтвам маёра Аляксандра
Мядзведскага.
Пасля гэтага ліквідатар доўгі час праходзіў лекаванне ў
клініках Гомельскай вобласці, паведаміў ён.
Між тым ужо пяты месяц крымінальную справы супраць
міліцыянтаў спрабуюць закрываць.
Канфіскаваныя ельскімі
міліцыянтамі асабістыя рэчы Васіля Сіліверста – два мабільныя тэлефоны –
уладальніку не вярнулі.