Замоўшчыкі дня Волі патрабуюць зрабіць 25 сакавіка выходным днём
Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі склаў патрабаванні да
ўладаў і заклікае грамадзянаў Беларусі падтрымаць петыцыю, у якой замоўшчыкі
святкавання Дня Волі прапануюць абвесціць 25 сакавіка, дату заснавання у 1918
Беларускай Народнай Рэспублікі нацыянальным святам Рэспублікі Беларусь.
Гэтыя патрабаванни будуць накіраваны да ўраду Рэспублікі Беларусь, да палаты
прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і
Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
“Фактычнае забарона ўладамі правядзенне шэсце і мітынгу, прысвечанага 25
сакавіка, сведчыць аб тым, што беларускі рэжым працягвае курс на знішчэнне
гістарычнай нацыянальнай спадчыны, працянвае традыцыю савецкіх камуністаў
перапісаць нашу гісторыю, пазбавіць беларусаў нацыянальнай памяці. мы павінны
прыкласці ўсе намаганні, каб абараніць нашу гісторыю і нашых нацыянальных
герояў. Неабходна далучыць як мага большую колькасць беларусаў да звароту пад
патрабаванне зрабіць 25 сакавіка нацыянальным святам – Днем незалежнасці
Беларусі. Гэта толькі першы крок у справе прызнання нацыянальнага свята. Я
абсалютна перакананы, што 25 сакавіка будзе адзначацца як нацыянальны Дзень
незалежнасці – калі не пры гэтаў уладзе, то пасля змены рэжыму.”-
так пракаментаваў сітуацыю з рашэннем уладаў праводзіць Дзень Волі ў працоўны
час сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская ДэмакратыяВіталь
Рымашэўскі.
Падпісаць петыцыю і падтрымаць патрабаванні можна на change.org