Крэатыў на сацыяльна-палітычным полі, альбо Чаго не стае беларускай апазіцыі (відэа)
Чаму беларускую апазіцыю лічаць нуднаю? Чаму людзі не хочуць
сябе ідэнтыфікаваць з ёю? Чаго ёй не стае? Як зрэалізаваць у нашай краіне
лозунг «Беларусь – гэта радасць!», калі ўсе нязменна паўтараюць, што «Беларусь
– гэта боль!»? Якімі крэатыўнымі шляхамі прыцягнуць незаангажаваных абывацеляў
да сацыяльных праблемаў, а таксама Дзядоў і Курапатаў? Ці можа салідарызаваць
беларусаў вера?
Пра новыя фарматы старых акцыяў дыскутуюць палітык, першы
намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і сустаршыня аргкамітэту партыі
БХД Павал Севярынец. Эксперты праграмы – кіраўнік «Змены» Павал Вінаградаў і
публіцыст Стась Карпаў.