“Народны кантроль” у Віцебску: адсутнасць веладарожак – праблема і грамадзян, і ДАІ
Актывісты кампаніі
“Народны кантроль” у Віцебску, акрамя праблемы якасці медыцынскага
абслугоўвання, вырашылі актуалізаваць яшчэ адну праблему: адсутнасць
веладарожак.
Гэтая праблема ўжо
ўздымалася грамадскасцю, але пакуль марна. А вырашэнне яе, на погляд актывістаў,
не вельмі складанае і стратнае. У горадзе шырокія вуліцы, праспекты, дзе лёгка
знойдуць сабе месца і мінакі, і раварысты. Але шмат нязручна высокіх бардзюраў.
Пра гэту праблему шла гаворка 25 сакавіка з начальнікам аддзела арганізацыі дарожнага
руху Віцебскага ДАІ Касянковым В.В., якога наведала каардынатар кампаніі
Таццяна Севярынец.
“Між іншым ён прызнаўся,
што адсутнасць веладарожак у горадзе – ягоны галаўны боль”, – распавяла
каардынатар.