У Віцебску прайшоў велапрабег за роварныя дарожкі (фота)
Актывісты кампаніі “Віцебску – веладарожкі” у
рамках “Народнага кантролю” 28 сакавіка правялі ў Віцебску велапрабег
па праспекце Перамогі – вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў – вуліцы Чкалава – праспекце
Перамогі. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу і мінакоў, і ўлады да гэтай
надзённай праблемы.
На адным з ровараў быў змешчаны дэвіз кампаніі “Віцебску –
веладарожкі”. З надыходам вясны гэтая праблема абвастраецца, паколькі
павялічваецца небяспека сутыкнення і раварыстаў з пешаходамі, і на дарозе
– з аўтамабілістамі.
гарвыканкам па адзначанай праблеме. Зварот зарэгістраваны за № 1136. “Мы
настойваем на найхутчэйшым вырашэнні праблемы. Гораду гэта абыйдзецца малой
крывёю, а парадку і зручнасці павялічыцца ў разы”, – адзначыла каардынатар кампаніі
“Віцебску – веладарожкі” Таццяна Севярынец.