Вольга Кавалькова: трэба ствараць умовы, каб беларусы самі маглі інвеставаць у эканоміку
Менскі каардынатараргкамітэту БХДВольга Кавальковалічыць, што беспрацоўе не павінна
пагаршаць жыццёвыя ўмовы ў нашых сем’ях. Сёння дзяржава забяспечвае беларусаў
мізэрнымі заробкамі за кошт замежных крэдытаў, якія ўсё роўна прыйдзецца
вяртаць.
Дзяржаве трэба ствараць умовы для таго, каб беларусы самі маглі
інвеставаць у эканоміку краіны, а не рабіць перашкоды, як сёння. Людзі, якія
страцілі працу, павінны мець магчымасць перакваліфікацыі. Нарэшце, беспрацоў’е
трэба страхаваць, бо сённяшняя дапамога беспрацоўным складае ўсяго 100 000
рублёў на месяц, у той час як пражытковы мінімум – 1,5 мільёна рублёў, заявіла яна ў
эфіры Epramova.