БХД выказвае шкадаванне з нагоды смерці Альгірдаса Патацкаса

03 красавіка 2015 14:36  |  Грамадства

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты выказваюць шкадаванне з
нагоды смерці літоўскага палітыка Альгірдаса Патацкаса.

 

Альгірдас Патацкас быў сябрам БХД, удзельнічаў у сумесных
мерапрыемствах, падчас якіх дзяліўся досведам змагання з таталітарным савецкім
рэжымам падчас камуністычнай акупацыі Літвы.

 

З адыходам Патацкаса
панесла страту не толькі літоўская палітыка, грамадскасць, але і ўвесь
антытаталітарны рух, выбітным узорам якога быў памерлы.

 

«Альгірдас
Патацкас быў волатам літоўскай палітыкі, літоўскага нацыянальнага адраджэння, які
прайшоў праз вязніцы кдб і пазіцыя якога была адным з трывалых камянёў у падмурку
літоўскай незалежнасці . Ён меў шчырае і адкрытае сэрца да паняволеных народаў,
у тым ліку Беларусі і Расіі, суперажываў і дзяліўся досведам змагання. Спадчына
Патацкаса – не толькі Літвы, але і ўсіх народаў, якія цярпелі пад прыгнётам
таталітарызму. Вечная памяць!» –
адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін