Хрыстос Уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх
хрысціянаў, якія святкуюць Свята Уваскрасення Госпада Нашага Ісуса Хрыста 5
красавіка, а таксама тых хрысціянскіх вернікаў, якія сёння адзначаюць Вербную
нядзелю.
Уваскрасенне Хрыста – гэта не проста падзея пачатку
па-замінулага тысячагоддзя. Гэта – найвялікшая падзея ва ўсёй чалавечай
гісторыі, калі Бог, няглядзечы на ўсе нашыя грахі зышоў з неба, стаў ува ўсім,
апроч граху, падобным да нас і дзеля нашага з вамі збаўлення прыняў пакутніцкую
смерць на крыжы, паказаўшы ўсім нам найдасканалейшы прыклад Любові.
Будучы збаўленыя такім высокім коштам, мы з вамі – хрысціяне
– мусім паказаць іншым людзям прыклад самаахвярнага служэння бліжняму, сваёй
Радзіме і ўсяму свету. “Ты верыш, што Бог адзін: добра робіш; і злыя духі вераць
і дрыжаць. Але ці хочаш ведаць, чалавеча
нікчэмны, што вера бяз учынкаў мёртвая?” – кажа ў саборным пасланні апостал
Якуб.
Таму ажывім нашую веру нашымі ўчынкамі і зробім Беларусь
больш справядлівай, больш паспяховай і больш хрысціянскай, а жыцці кожнага
нашага суайчынніка ад моманту пачацця і да самай смерці гарантаванымі дзяржавай,
больш спакойнымі і трываламі.
Са святам вас, браты і сёстры! Божага дабраславення, моцнай
веры і здароўя вам і вашым блізкім!
Жыве Беларусь! Жыве з Богам!