БХД смуткуе ў сувязі з трагедыяй у кенійскім горадзе Гарыса

07 красавіка 2015 13:30  |  Грамадства

Тэрарыстычны напад на
кампус універсітэта падчас ранішняй малітвы студэнтаў-хрысціян быў здзейснены
радыкальнай ісламісцкай групіроўкай
“Аш-Шабаб” у чацвер 2 красавіка. Баевікі пакінулі ў
закладніках толькі хрысціянаў. 148 чалавек былі расстраляны, таму што не
здолелі або не пажадалі па патрабаванні працытаваць Каран напярэдадні
Вялікадня. Сёння, у 21 стагоддзі, быць хрысціянінам не менш небяспечна, чым у
першым стагоддзі ад нараджэння Ісуса Хрыста.

 

Пакутніцкая смерць,
якая выпала на долю 148 маладых вернікаў, адбілася болем ў сэрцы кожнага
хрысціяніна ва ўсім свеце. БХД выказвае шчырыя спачуванні сем’ям загінуўшых і
ўсяму народу Кеніі. Дарагія браты і сёстры, пакутніцкі крыж, што выпаў на долю
забітых, цяжкі, але Бог не пасылае выпрабаванняў, якія чалавек не можа
вытрымаць. Праўда Ўваскрасення Хрыста дапаможа вам пераадолець ваш боль.

 

Хрыстос уваскрос і перамог смерць! Молімся разам з Вамі за ўратаванне душ
загінуўшых.

Болей навін