Дзяніс Садоўскі: цяпер улада не можа сказаць, што ўсіх усё задавальняе

09 красавіка 2015 11:47  |  Галоўныя навіны

Адказны сакратар
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, каардынатар
кампаніі назірання “Права выбару” Дзяніс Садоўскі пракаментаваў адмову старшыні
ЦВК Лідзіі Ярмошынай разглядаць прапанаваныя дэмакратычнымі сіламі змены ў
выбарчае заканадаўства.

 

“Адмова Ярмошынай
разглядаць змены ў Выбарчы кодэкс, распрацаваныя ў рамках кампаніі назірання “Права
выбару”, мяне, як аднаго з каардынатараў гэтай кампаніі абсалютна не здзівілі,
ды і было б наіўна разлічваць, што сённяшняя ўлада пойдзе на дэмакратызацыю
выбарчага заканадаўства і рэальнае яго выканання пад час правядзення так званых
выбараў. Бо мы ўсе разумеем, што гэта прывяло б да змены ўлады”, – адзначае ён.

 

Аднак, дадае Дзяніс Садоўскі, калі дэмакратычная супольнасць не прапаноўвае змены ў
ВК, дык ўлада можа сказаць, што ўсіх усё задавальняе і ніхто і не прапаноўваў
нешта змяняць, а значыць заканадаўства добрае. “Зараз яна такое заявіць не зможа”,
– падкрэсліў ён.

Болей навін