Заяўка на “Чарнобыльскі шлях” пададзена ў Менгарвыканкам
Заяўка на правядзенне 26 красавіка «Чарнобыльскага шляху»
пададзена ў Мінгарвыканкам 10 красавіка.
Подпісы пад заяўкай паставілі
старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні
партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, першы намеснік
старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні Беларускай партыі
«Зялёныя» Дзмітрый Кучук і грамадскі актывіст Ілля Дабратвор.
Арганізатары хочуць атрымаць дазвол правесці акцыю наступным
чынам: збор каля кінатэатра «Кастрычнік» з 14:00 да 15:00 і шэсце па вуліцы
Сурганава да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Спагнанне загінулых»,
размешчанай побач з паркам Дружбы Народаў. Мітынг вырашылі не праводзіць,
паведамляе БелаПАН.