У Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах абмеркавалі кампаніі БХД у 2015 годзе

11 красавіка 2015 11:54  |  Палітыка

У чацвер, 9 красавіка,
адбыліся дзве працоўныя сустрэчы ў Мінскай вобласці, удзел у якіх прыняў
сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Павел Севярынец.

 

Удзельнікі сустрэч
абмеркавалі падрыхтоўку да З’езду 13 чэрвеня і наступную, чацвёртую па ліку,
спробу рэгістрацыі партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Таксама былі
абмеркаваны кампаніі БХД: “Народны
кантроль” – за вырашэнне існуючых праблем на мясцовым і нацыянальным узроўні і
актывізацыю грамадства для абароны сваіх правоў, “Урад для народа” – за распрацоўку пакета
тэрміновых рэформаў, накіраваных на выхад з крызісу і ратаванне незалежнасці
Беларусі, “Права выбара” – за супрацьдзеянне фальсіфікацыям падчас выбарчай
кампаніі 2015 года і недапушчэнне легітымізацыі псеўдавыбараў.

 

Жыхары Міншчыны, жадаючыя
далучыцца да кампаній БХД у якасці каардынатараў або валанцёраў для вырашэння існуючых
праблем у вашым горадзе і раёне; стаць назіральнікамі падчас прэзідэнцкай
кампаніі 2015 года або заснавальнікамі партыі Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя — тэлефануйце, калі ласка, па тэлефонах: 8-029-60-100-24 (вэлком) і
8-029-28-679-53(МТС).

 

Болей навін