БХД заклікае еўрапейскіх амбасадараў наведаць Рубцова ў ІЧУ

14 красавіка 2015 16:18  |  Галоўныя навіны

Беларускі
палітвязень Юры Рубцоў з 6 красавіка знаходзіцца ў ізалятары часовага
ўтрымання, яму прад’яўлена новае абвінавачванне за “ўхіленне ад адбыцця
пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Таксама новы суд чакае Міколу
Статкевіча, бо адміністрацыя калоніі вырашыла, што ён «не стаў на шлях
выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця».

 

У
сувязі з гэтым Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя патрабуе неадкладна спыніць
ціск на Юрыя Рубцова, Міколу Статкевіча, Ігара Аліневіча, Арцёма Пракапенку,
Мікалая Дзядка і Яўгена Васьковіча, вызваліць усіх палітвязняў і аднавіць іх у
правах.

 

БХД
заклікае амбасадараў 14-і еўрапейскіх краін, якія здзяйсняюць паездку па
Брэсцкай вобласці (у тым ліку Пружанскім раёне), наведаць у Пружанскім ІЧУ Юрыя
Рубцова.

 

Таксама
БХД заклікае дэлегацыю Еўрапарламенту, якая бліжэйшым часам прыбудзе ў
Беларусь, наведаць у месцах зняволення беларускіх палітвязняў.

 

Свабоду
палітвязням!

Болей навін