Сіньёрская суполка БХД: у музеі ВАВ не хапае залы “Жыццё пад акупацыяй”

15 красавіка 2015 13:47  |  Грамадства

У плане гарадской суполкі
пенсіянераў БХД не толькі грамадска-палітычная і дабрачынная дзейнасць, але і
разнастайныя культурныя мерапрыемствы: наведванне выстаў і канцэртаў, лекцыі,
сустрэчы з цікавымі людзьмі.

 

Перад юбілейнай датай адбылося наведванне
новага памяшкання Дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай Вайны. Экспазіцыя знешне
кідкая, эфектная, але, на думку аднаго з наведвальнікаў, там зашмат пампезнасці.
Упор зроблены на ваенаначальнікаў, на сценах бясконцыя фотаздымкі з
нечытэльнымі прозвішчамі.

 

Акрамя таго, не хапае залы “Жыццё пад акупацыяй”, дзе б
можна было пабачыць твары простых людзей, якія загінулі падчас фашысцкіх блакадаў або забіты ў
гарадах.

Болей навін