Віталь Рымашэўскі: візіты еўрачыноўнікаў падаўжаюць тэрміны беларускіх палітвязняў

15 красавіка 2015 14:19  |  Галоўныя навіны

Камісар Еўрапейскага
звязу па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Яганэс Хан 16–17
красавіка будзе знаходзіцца ў Беларусі. Візіт значыцца ў
рабочым графіку еўракамісара, размешчаным на афіцыйным сайце Еўракамісіі.
Чакаецца таксама, што ў траўні ў Беларусь прыедзе дэлегацыя еўрапарламенту па
справах Беларусі.

 

На думку сустаршыні
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Віталя Рымашэўскага, апошнія падзеі
паказваюць, што чарговыя візіты еўрапейскіх палітыкаў не вядуць да
лібэралізацыі:

 

– Супрацоўніцтва з
беларускім рэжымам падаўжае тэрміны беларускіх палітвязняў. Што атрымалася з Юрыям Рубцовым? Падчас візіту дэлегацыі яму далі новы
тэрмін. А з Мікалаем Статкевічам? Напярэдадні візіту ён можа атрымаць новы
тэрмін альбо пагаршэнне ўмоваў. Гэта факты. Таму такая безумоўная супраца
адчыняе дзверы вязініц для новых палітвязняў і працягве тэрмін іх знаходжання
за кратамі.

Болей навін