Віталь Рымашэўскі: прапанова Гайдукевіча – запознены першакрасавіцкі жарт

15 красавіка 2015 14:22  |  Палітыка

Пасады ва ўрадзе за падтрымку на прэзідэнцкіх
выбарах. З такой прапановай выступіў лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі,
прэтэндэнт да прэзідэнцкага крэсла на выбарах 2015 году – Сяргей Гайдукевіч.

 

Віталю Рымашэўскамуёсць прапанова пасаду
начальніка ўпраўлення Міністэрства спорту і турызму. Сустаршыня аргкамітэту па
стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя называе гэту прапанову
“запозненым першакрасавіцкім жартам”:

 

– Я стаўлюся да прапановы Сяргея Гайдукевіча,
як да жарту. Па-першае, ніхто нават не размаўляў, не звяртаўся да партыі Сяргея
Гайдукевіча, да аргкамітэту, да мяне персанальна і г.д. Апроч таго, у прынцыпе
я бы не стаў надзяляць занадта шмат увагі. Хоць нейкім учынкам партыя мусіць
сцвердзіць, што гэта ёсць сапраўды апазіцыйная партыя, што не з’яўляецца жартам
ні само вылучэнне Гайдукевіча, ці дэклараванае вылучэнне, і астатнія рэчы, якія
сыходзяць з іх партыі.

Болей навін