БХД падала заяўкі на памяшканні для правядзення з’езду

16 красавіка 2015 10:55  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” звярнуўся да кіраўніцтва 13 устаноў
Менска з просьбай прадставіць памяшкання для правядзення Устаноўчага З’езду
Партыі БХД, які запланаваны на 13 чэрвеня.

 

Заяўкі накіраваныя ў
Палац культуры МАЗ, Моладзевы тэатр эстрады, Цэнтральны Дом афіцэраў, Палац
культуры и спорту чыгуначнікаў, Палац культуры МТЗ, Малую залу Палаца
Рэспублікі, Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр, Гатэль «Рэнесанс Мінск», УК
«Канцэртны зал на Матусевіча», Беларускі Дом Літаратара, а таксама
Рэспубліканскую мастацкую галерэю Выставачнага УП на Казлова, 3.

 

“Загадзя падаем заяўку на
арэнду залі, каб пазбегнуць адказаў, што ўжо ўсё занята. Адначасова будзем
аказваць ціск праз заходніх партнёраў, каб улады дазволілі правядзенне з’езду.
Гэта ўжо пятая спроба зарэгістраваць БХД”, – адзначыў адказны сакратар
аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

Болей навін