Маці, бацька і бабуля Яўгена Васьковіча сустрэнуцца з ім 17 красавіка
17 красавіка маці, бацька
і бабуля сябра БХД, палітвязня Яўгена Васьковіча сустрэнуцца з ім у магілёўскай
турме. Спатканне будзе цягнуцца дзве гадзіны.
Напярэдадні каардынатары
аргкамітэту БХД па Меншчыне Павал Пракаповіч і Магілёўшчыне Таісія Кабанчук перадалі
сваякам палітвязня некаторыя прадукты харчавання, сродкі гігіены і грошы,
сабраныя ў тым ліку падчас акцыі Дзень Волі 25 сакавіка.