Віталь Рымашэўскі: Дыялог ЕЗ з Лукашэнкам вядзе да новых тэрмінаў для палітвязняў

19 красавіка 2015 13:24  |  Галоўныя навіны

Еўракамісар у еўрапейскай палітыцы суседства і перамоваў аб
пашырэнні ЕЗЁханэс Хан16 красавіка сустрэўся з прадстаўнікамі
дэмакратычных сіл Беларусі ў Менску. У сустрэчы ўдзельнічалі лідары Беларускай
сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)Ірына Вештард, руху «За Свабоду»Аляксандр
Мілінкевіч, Аб’яднанай грамадзянскай партыіАнатоль Лябедзька, Партыі БНФАляксей
Янукевіч, прадстаўніца аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская
дэмакратыя»Вольга Кавальковаі палітыкУладзімір Някляеў.

 

Сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская
хрысціянская дэмакратыя»Віталь Рымашэўскісказаўcharter97.org, што
візіты ў Менск еўрапейскіх палітыкаў прыводзяць да ўзмацнення рэпрэсій супраць
апазіцыі.

 

– Янеаднаразова
гаварыў
пра тое, да чаго прывядуць візіты еўрачыноўнікаў у Беларусь.
Гэта пацвердзілася цяпер. Безумоўнае супрацоўніцтва з рэжымамАляксандра
Лукашэнкізабяспечвае новыя тэрміны тым палітвязням, якія ўжо ёсць, спрыяе
новым тэрмінам і адкрывае дзверы ў турмы для новых палітвязняў – такіх, якЮрый
Рубцоў.

 

З новымі візітамі еўрачыноўнікаў палітвязняў у Беларусі не
становіцца менш, а нават наадварот. На фоне новых візітаў, напярэдадні Рыжскага
самітуМікалаю Статкевічупагражае новы тэрмін. Зразумела, што новая
справа супраць яго – палітычна матываваная. Тое, што яго зноў могуць кінуць у
горшыя ўмовы або павялічыць тэрмін – гэта пацвярджэнне таго, што нічога, акрамя
карт-бланш на ўнутраныя рэпрэсіі нічога супрацоўніцтва еўрапейскіх чыноўнікаў з
беларускім рэжымам не прыносіць, – кажа палітык.

 

– Якой павінна быць палітыка Еўразвязу ў дачыненні да
беларускіх уладаў?

 

– Еўрапейскім палітыкам трэба прытрымлівацца выстаўленых
раней умоў. Трэба прытрымлівацца сваіх слоў, патрабаванняў і абяцанняў, нават
нічога новага прыдумляць не трэба. Я кажу пра патрабаванні правядзення
свабодных і сумленных выбараў, аб немагчымасці супрацоўніцтва пры наяўнасць
палітвязняў у турмах, асабліва напярэдадні новых так званых прэзідэнцкіх
«выбараў», калі да гэтага часу сядзяць людзі за мінулую прэзідэнцкую кампанію.
Таксама яны павінны быць адкрытыя для беларускага грамадства. Я маю на ўвазе
падтрымку грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл у Беларусі як адзіны
інструмент уздзеяння на рэжым унутры Беларусі.

 

Гэта ўсё дэкларавалася ў дыялогу «Усходняга партнёрства», а
цяпер усё звялося да супрацоўніцтва з беларускім рэжымам і да звароту толькі да
ўладаў. Еўрапейскія палітыкі самых высокіх рангаў казалі, што не будуць
супрацоўнічаць, пакуль у краіне будуць палітвязні. Наадварот, супрацоўніцтва з
уладамі адбываецца насуперак тым словам і рэзалюцыям, нават без дакументальных
зменаў тых самых пунктаў. Я заклікаю Еўразвяз не выдумляць нічога новага, а
проста трымаць сваё слова, бо ў палітыцы гэта заўсёды цэніцца. Бо як ворагі,
так і сябры заўсёды цэняць, разумеюць і паважаюць цвёрдую і непахісную пазіцыю.

 

Нагадаем, некалькі дзён назад стала вядома аб тым, што
Мікалаю Статкевічу пагражае новы тэрмін. Цяпер ёнутрымліваецца ў
памяшканні камернага тыпу, дзе няма дзённага святла, а на шпацыр адводзіцца
паўгадзіны ў дзень.

 

Пра тое, што адміністрацыя калонііўзмацніла ціск на
апазіцыйнага палітыка, стала вядома ў пачатку красавіка, калі толькі за адзін
тыдзень на яго склалі восем актаў нібыта за парушэнне рэжыму. Палітвязень быў
пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання, якое ў іх планавалася ў гэтым месяцы і
прадуктовай перадачы, правёў трое сутак у штрафным ізалятары, а 3 красавіка яго
перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

 

Мікалай Статкевіч – адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на
выбарах 2010 года, якіда гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. У траўні
2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле
абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным
зняволеным.

 

Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў
шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткімі
варункі і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Пасля сканчэння гэтага
тэрміну, 12 студзеня гэтага года, Статкевічавярнулі ў шклоўскую калонію,
дзе ў першыя ж два дні ў дачыненні да палітыка склалі два рапарты аб парушэнні
правілаў унутранага распарадку.

Болей навін