Лідары БХД абмеркавалі стратэгію супрацы з кіраўнікамі ўкраінскіх цэркваў і дэпутатамі ўрадавай кааліцыі (фота)
Сустаршыні
БХД Георгій Дзмітрук і Павел Севярынец падчас двухдзённага візіту ў Кіеў,
арганізаванага Хрысціянска-Дэмакратычным Саюзам Украіны, правялі шэраг
сустрэчаў з кіраўнікамі украінскіх цэркваў і дэпутатамі Вярхоўнай Рады з
партыяў “Народны Фронт”, “Батьківщина” і
“Самопоміч”.
Кіраўнікоў
БХД прынялі зверхнік Украінскай Праваслаўнай Царквы (Кіеўскага Патрыярхату)
патрыярх Філарэт, прадстаяцель Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы Блажэннейшы
Святаслаў, Прэзідэнт Усеўкраінскага Саюзу Цэркваў Хрысціян Веры Евангельскай
Мікалай Паночка і намеснік старшыні
Усеукраінскага Саюза Аб’яднанняў Евангельскіх Хрысціян-Баптыстаў
Уладзімір Шамчышын .
Таксама
Георгій Дзмітрук і Павел Севярынец сустрэліся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады
Барысам Тарасюком (“Батьківщина”, былы міністр замежных справаў
Украіны, віцэ-прэзідэнт “Еўранэсту”), Ганнай Гапко
(“Самопоміч”, кіраўнік Камітэту Вярхоўнай Рады па міжнародных
справах) і Астапам Семераком (“Народны фронт”, першы намеснік
старшыні Камітэту ВР па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі), а таксама Арцёмам
Міргародскім (кіраўніком сакратарыяту платформы “Рэанімацыйны пакет
рэформаў”) і старшынём Інстытута Рэлігійнай Свабоды Аляксандрам Заяцам.
Кіраўнікі
БХД выказалі салідарнасць з народам Украіны, які сутыкнуўся са збройнай
агрэсіяй Крамля, абмеркавалі стратэгію супрацы ў рамках Балта-чарнаморскай
супольнасці й саміту Ўсходняга Партнёрства ў Рызе, а таксама правялі перамовы
адносна падрыхтоўкі пакету рэформаў, патрэбных і Украіне, і Беларусі.