Магілёўскія МХД плануюць стварыць шэраг сацыяльных ролікаў
У Магілёве прайшла сустрэча Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў,
на якой былі падведзены вынікі працы, адзначанай на пачатку 2015 года:
акрэслены плюсы і мінусы.
Сярод ўсяго зараз плануецца стварэнне шэраг сацыяльных
ролікаў, адзін з беларускамоўных праектаў чакае разгляду і ўхвалення з боку
адной з беларускамоўных арганіазцый, далейшыя крокі па ўсталяванні пандуса для
жанчыны-інваліда, праца дэбат-клуба МХД.
Пры гэтым, з’явілася магчымасць далучыцца да кампаніі
“Абаронім сям’ю і дзяцей ад алкаголю!” і зборы подпісаў за пашырэнне
беларускай мовы. Былі абмеркаваны пытанні і магчымага ўдзелу ва Ўстаноўчым
сходзе аргкамітэта па стварэнні партыі БХД. Прызначана чарговая сустрэча праз 2
месяцы, дзе павінна адбыцца падвядзенне вынікаў.
На пасяджанні прысутнічалі і госці з Бабруйска, якія апавялі
пра свой вопыт працы, што атрымалася і не атрымалася, планы на будучыню і
выказаліся за больш шчыльныя стасункі ў рамках рэгіёна, часцейшыя сустрэчы для супрацы.